Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты не спіш. І гэта вельмі добра

Ты не спіш. І гэта вельмі добра.
Бо не сплю пакуль яшчэ і я.
У акенца свеціць месяц-поўня
І глядзіцца зорачка мая.
Самая вялікая. Ты бачыш?
Зараз – у вачах яна тваіх.
Ты не спіш – і гэта вельмі добра.
Бо кахаць найлепей – удваіх…


Верш Ты не спіш. І гэта вельмі добра - Таццяна Чумак