Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хвалюе вецер голле дрэў

Хвалюе вецер голле дрэў,
Страсае з іх апошні снег.
Я не сталела-час старэў
І ўсё кудысці бег і бег.
А ў небе зорныя агні
Ужо намецілі мой шлях.
І толькі з Богам я Адным
Паразмаўляю па душах.


Верш Хвалюе вецер голле дрэў - Таццяна Барысава