Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У гэтым свеце

У гэтым свеце, даволі брыдкім
дзеля прыгожага памірання,
я не зраблюся самазабойцай,
не захлынуся агіднай тванню.

Я буду ўпарта наперад крочыць,
стаіўшы погляд калючы воўчы,
у кулак заціснуў сваю Надзею.
Я не загіну – я ўзмацнею!


Верш У гэтым свеце - Таццяна Барысава