Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вёсачкам нашых Дзядоў

Апусцелі хаты ў вёсачцы маёй.
Нібы дрын гарбаты разагнаў пастой.
Разышлісь суседзі ў розныя бакі.
Пэўна ня злучымся як тыя берагі.

Засталося люду вельмі тут ня шмат.
Мо вайна была тут лязкатня гармат?
Мо патоп ці бура разагналі ўсех?
Ня чуваць у вёсцы больш дзіцячы смех.

Засталісь ў вёсцы хіба што дзяды.
Ды бабулі веку кінься хоць куды.
Маладых ня знойдзеш з’ехалі ўсе.
Гарадскімі сталі і жывуць ў красе.

Хіба толькі ўлетку ўнукаў прывязуць.
Ды бабулю ўзімку ў горад забяруць.
Але так нягожа з вёсачкай рабіць.
Трэба тут сямьёю назаўсёды быць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вёсачкам нашых Дзядоў - Сяржук Жакевіч