Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Увагай шчырай

Увагай шчырай,
Пацалункамі
Не надакучыш любай –
I вочы адтаюць, як лункі,
I сонечна сьмяюцца губы.
Уся яна, як сад маёвы,
Напоўніцца сьвятлом пяшчоты…
Шкада, што казачныя словы
Мы сквапна беражэм на потым.


Верш Увагай шчырай - Сяргей Законнікаў