Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ашукаўся стары верабей на мякіне

Ашукаўся стары верабей на мякіне…
Думаў – ласкам і ўцехам ня будзе канца.
А цяпер паціхеньку, па кропельцы гіне,
Каб мянушкі займець – слепака і глушца.

Твар у зморшчынах, чуб пасівелы, злыселы
Пастаянна талдычаць яму, што сьпярша
Не жанчыны ўцякаюць, а ўласнае цела…
Не бядуй, верабей! Засталася душа…


Верш Ашукаўся стары верабей на мякіне - Сяргей Законнікаў