Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Доўгачаканы снегапад (пераклад)

Крупінкамі солі платы атуліўшы на трэць,
Спытала зіма: “Ці з’ямо праславуты наш пуд?!”
Якое ж усё-такі шчасце – стаяць і глядзець,
На сола завеі ў танцы збаўлення ад пут!

Пухнатае неба кранае мой твар хараством,
Як быццам знаёмыя мы больш за сотню гадоў…
І я заміраю над снегам, над чыстым лістом,
і бачу радкі новых вершаў між ліній платоў.

Я крочу, ды водгук тых крокаў нячутны, глухі.
І сойка глядзіць з недаверам з-за снежных куліс.
Кладуцца слядоў ланцужкі, нібы вершаў радкі,
На чысты, цнатлівы, яшчэ не запэцканы ліст…
16.12.2012

Пераклад верша Таццяны Шэінай “Долгожданный снегопад”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Доўгачаканы снегапад (пераклад) - Сяргей Махнач