Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Арэлі

Мы паселі на арэлі,
Паляцелі праз нябёсы,
Сонцу ў вочы паглядзелі,
Раскудлачыў вецер косы.
Птушкі побач – ім цікава,
Але ж нам вяртацца трэба.
Загайдала нас на славу:
Аж з-пад ног сыходзіць глеба!

23.06.2013


Верш Арэлі - Сяргей Махнач