Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мураўёвы цябе не зловяць

Мураўёвы цябе не зловяць –
Ты ў нашых сэрцах жывеш,
Вялікі Міхал Валовіч
Як мова, як песня, як верш.

Ніхто нас ніколі не зломіць,
І мы не скорымся ім.
Ты з намі, Міхал Валовіч,
Як Айчына, як сцяг, як гімн!


Верш Мураўёвы цябе не зловяць - Сяргей Чыгрын