Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сталасць

Апоўдзень сёлета. Зяніт.
Трава зялёная з-пад пліт
На ўзлётным полі.
Куды, нашто ляцець цяпер?
Якіх шукаць вышэйшых сфер?
Ужо даволі.
Памылкі адбыліся ўсе,
Набраўся вопыт пакрысе,
Усяго хапала:
І перамог, і ў плечы куль.
Не рыкнуў час яшчэ пакуль
У слове “сталы”.
Расце між пліт ліхі асот,
Таму не просіцца ў палёт
Надзеяў нізка.
Яшчэ хапае апранах,
А палятаць?
Дык гэта ў снах,
І толькі нізка.

Ajsa, 29.03.2012.


Верш Сталасць - Святлана Куль