Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мёд Радзімы

Калі я ў дзяцінстве
Прастудай хварэў,
Як мядзведзяня,
Мёд я лыжкамі еў.

Такога на свеце
Не знойдзеш нідзе, –
З радзімы лугоў
Мёд за ўсе саладзей.

Тут мара аб мёдзе
Жужжэць пачала,
Што людзям прыносіць
Каханне-пчала.

Як быццам зусім
Няма горычы ў ім…

Салодка мне ўспомніць
Праз столькі лет-зім…

У родным куточку
І сёння яшчэ
Мне час, быццам мёд,
Залацісты
Цячэ.

Духмяным,
Надыхацца ім
Не магу…
Ўспаміны дзяцінства
Ў душы берагу.


Верш Мёд Радзімы - Станіслаў Валодзька