Верш Гімн Асіповічам
Гімн Асіповічам
Наш горад, ты для нас з дзяцінства,
Як маці і як бацька быў.
Ты грэў і песціў нас з маленства,
Жывіў, расціў нас і вучыў.
Ты на зямлі дрыгавічанскай
Узрос, квітнееш і расцеш.
І ад сям’і балта-славянскай
Ты карані свае бярэш.
Наш горад, ты для нас з дзяцінства,
Як маці і як бацька быў.
Ты грэў і песціў нас з маленства,
Жывіў, расціў нас і вучыў.
Тут продкі нашы будавалі
З Расіяй наш агульны дом.
Народаў дружбу мацавалі
Стальным чыгуначным вузлом.
Наш горад, ты для нас з дзяцінства,
Як маці і як бацька быў.
Ты грэў і песціў нас з маленства,
Жывіў, расціў нас і вучыў.
Каб продкаў мы не забывалі,
Іх памяць свята бераглі.
І як яны абаранялі
Спакой Радзімы і сям’і.
Наш горад, ты для нас з дзяцінства,
Як маці і як бацька быў.
Ты грэў і песціў нас з маленства,
Жывіў, расціў нас і вучыў.
Мы з Асіповіч беларусы,
Нашчадкі балтаў і славян.
Наш горад – гонар Беларусі,
Ён дух і твар асіпаўчан
Наш горад, ты для нас з дзяцінства,
Як маці і як бацька быў.
Ты грэў і песціў нас з маленства,
Жывіў, расціў нас і вучыў.
Жыві, квітней наш горад мілы,
Сцяг Беларусі ўзвышай,
Мацуй братэрствам яе сілы
І незалежнасць зберагай.