Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асцярожна-лicтапад!

Рэшты мiласцi асенняй
Мокрым смеццем зiхацяць.
У палон пайшлi алеi,
Асцярожна, лiстапад!

Крокi бесслядоўна знiклi,
Падыйшоў туман да хат.
Так жалобны птушак крыкi:
“Асцярожна, лiстапад!”

Заглядае восень у вокны,
Але хто ж ёй будзе рад.
Пад дажджамi памяць мокне,
Асцярожна, лiстапад!

Тмінна-горкiм лiст дымiцца,
Пачарнеў ад плачу сад.
Дзецям ноччу пачне снiцца
Асцярожна лiстапад…

11.10.2013, Сяргей Брандт


Верш Асцярожна-лicтапад! - Сергей Брандт