Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кволы дотык рукі да дрыготкіх плячэй

Кволы дотык рукі да дрыготкіх плячэй,
Позірк, зоркі ў начы, сарамлівасць вачэй.
Невыразнасць душы у выразнасці слоў.
Водар вуснаў тваіх я смакую ізноў.
Слодыч жніўня я п’ю ў абдымках начы.
Сэрца кажа – люблю, а ў вачах – памаўчы.


Верш Кволы дотык рукі да дрыготкіх плячэй - Пятро Чабор