Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Старшына, налівай нам стопкі

Старшына, налівай нам стопкі,
Норму поўную выдавай!
Вып’ем мы за валдайскія сопкі,
За балотны прыільменскі край.

Вып’ем мы за лясы густыя,
За прастрэленыя бліндажы,
За пасылкі тылавыя –
Златаусцінскія нажы.

Вып’ем мы за сваіх генералаў,
За ласкавых сясцёр франтавых,
За дзявочыя пісьмы з Урала,
За забітых сяброў і жывых.

Нам за многае піць бы і піць бы,
Ды АХО, памянуўшы як след,
Запявай, што да свадзьбы-жаніцьбы
Мы дажыць бы хацелі, сусед!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Старшына, налівай нам стопкі - Пiмен Панчанка