Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ізноўку гром на лес, на голы

Ізноўку гром на лес, на голы,
I хмурацца сябры мае:
У сэрцы нейкі даўні голас
Сігнал трывожны падае.

Нябёсы грозяць нам патопам,
Грамы раз’юшаныя б’юць.
Галіны прыпяцкіх прытокаў
Сябе ў маланках пазнаюць.

Ды верыцца: не пакалеча
Сады, палі дачасны гром.
А бесклапотная малеча
Шумліва цешыцца дажджом.

Размыты цёплыя дарожкі,
Далёка ў лесе гром асеў.
I асцярожна басаножкі
Дзяўчына босая пясе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ізноўку гром на лес, на голы - Пiмен Панчанка