Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спектр

Зялёнай раніцай
на зжоўклы горад
выпаў фіялетава-сіні снег.
Чырвонае сонца
ўспыхнула порахам
і ўпала на ружовыя
далоні стрэх.
У блакітнай прызме
зімовага неба
сустрэліся фарбы,
і ў плыні дня
зрабіўся знянацку
белым лебедзем
горад –
брыдкае качаня…


Верш Спектр - Павел Шруб