Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Успомні

Успомні, як гарэлі дрэвы тыя
у зіхаценні сонечным яскравым!
Чырвоныя, як зліткі залатыя,
ды бронзай адбівалі промні травы.

Як возера празрыстыя слязінкі
святло ўбіралі ў ціхія глыбіні.
Як лужыны краналі з ранку льдзінкі,
а купал неба быў блакітна-сіні.

Успомні, як увечары халодна
было, калі іскрыста зоры ззялі,
і мы былі кахаць да смерці згодны
і словы закаханыя шапталі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Успомні - Павел Надольскі