Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вольнае паветра – на адлегласць метра

Вольнае паветра – на адлегласць метра!
Па за ім бясконца – небасхіл ды сонца!
Выйсце толькі трэба – рукі, кроў і глеба.
Але цісне пастка, бо ня ў Бога ласка.

Прынясі мне волі, бо чакаў даволі
Ды на белым сподку, каб не рваць мне глотку.
Дай наўпрост у рукі, што ў кайданах ад скукі,
Кінь яе мне ў вочы, што бачаць толькі ў ночы,
Прастагні ў вушы, што слых згубілі слушны.

Я ж пакуль чакаю – на канапе з чаем
Перад чорнай пасткай – с дэпрэсіўнай маскай.
“Не” – кажу, – “нязгодны” – у думках мудрамодных
Ды яшцэ ў кухне, калі келіх бухну.

Хочацца ўзняцца на каня з каленяў
І глынуць свабоды некалькі імгненняў.
Але зноў на працу: душыць гальштук шыю.
Твар усмешку мае, а душа ўсё ные.

Раздзяры ланцуг, што цябе трымае,
Цела хай у чырвань, а душа зайграе!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вольнае паветра – на адлегласць метра - Павел Місуна