Верш Мрокі хіжымі птахамі жніўня
Змрокі хіжымі птахамі жніўня
Акаляюць бязмоўнасць прасторы.
Звышадчайнай слязою ліўня
Енчаць рэхам далёкія моры.
Па-над квеценню яблычных межаў
Збеглых думак маркотная барва.
Гад сыкучы канае між вежаў
Старадаўня-самотных, як Карна.
Крук малюе крылом чорным ночы
Лёс, пазначаны марвай і жалем.
Недзе Плачка бядуе, ці… д’ябал рагоча?
Вадзяніцы вылынваюць з хваляў.
Здзірванелых палеткаў абшары
Рыбаловіць на рог ветах скрушны.
Тут згубіліся мкненні да мараў,
І прыдбаўся дух-Кон палярушны.
Змрокі хіжымі ценямі жніўня
Казытаюць найгоршыя раны.
Зоркі сыпяцца з неба няспынна
Да чарговага болю світання…
(1 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- Тады, калі пад дыванамі жніўня Тады, калі пад дыванамі жніўня, Прыўкрасна-памаранчавых удзень, Пад покрывам пяшчотным ліўня Абудзецца сустрэчы нашай цень, Ты, скінуўшы адзенне, дзіўным птахам […]...
- …а калі на гарышчы жніўня А калі на гарышчы жніўня вераснёвыя пожні заззяюць таямнічым святлом сонцаліўня барвай зжытага некалі траўня У расхрыстаных душах наўкола у […]...
- Вечар шостага жніўня Вечар шостага жніўня. Наш парог у трыццаты год. Дождж лятункам тужлівым Ападае на сад, агарод. Ацяжэлае лісце Да мяне – […]...
- Ветах Зноўку нашыя спадяваньні Як жарынкі, што рушылі ў космас. Ветах будзе трымацца да раньня, Распаўсюдзіць таемныя позвы. Вершалінамі дрэвы ня […]...
- БАЛАДА ЯНА БАРШЧЭЎСКАГА (1790-12.03.1851) Зноў дождж ідзе змываючы сцяжыны, Якімі нам вяртацца ў родны свет, Дзе беларусы ёсць, а ў іх Айчына– Як […]...
- I тады закахалася хмара I тады закахалася хмара… Ў паплавы, ад расы прамяністыя, I ва ўсю Беларусь маю чыстую, У мары бору, ў палёў […]...
- Човен Паміж хваляў човен чорны. Ў рэчцы – чорная вада. Не відаць на дне нічога – Барада вадзяніка Захінае дно старанна […]...
- ПАД Пад футрам сонечных ветраў Ветразь слабкі і дрыготкі Штурхае пад карак паэтаў – Намыленых разам з вяроўкай. Пад ценямі гонкіх […]...
- Быць ці не? Крыху тугі і пакуты крыху – зноўку душа напаўняецца крыкам… У кругаверці задухі стогне слова жывое, надзея тоне. Рыбай на […]...
- Засыныла мора Засыныла мора, Поступамі хваляў Перашэпт старонак У глыбінь хавала. Віславусы кніжнік – Жомчугавы ветах На свае паліцы Расстаўляў сюжэты, Дзе […]...
- Берагіня Ты такая прыгожая, Нібы Берагіня Ў фатэлі З кубачкам кавы духмянай… Тваех валасоў кілімы Бярэзінай альбо Волмай Змягчэламу сэрцу Даюць […]...
- Драбіны Драбіны да неба цягнуцца ў цішы Нібыта мне шлях пракладаюць ў імглу… Вядзьмарка-рака сваёй хваляй увішна Агорне, як маці, спрадвечну […]...
- Калі наўкол віхурацца завеі Калі наўкол віхурацца завеі, Перш, чым сказаць завучанае “не”, Не апускай заснежаныя веі, – Ты мерзнеш, прытуліся да мяне. У […]...
- Безвыходнасць – нудота Безвыходнасць – нудота, Як бракуе надзей. А вярба так самотна, Сыпле жмутам адзенне. Зажурылася ліпа, І сарока сакоча. Іакаста Эдзіпа […]...
- …Страмніны нябёсных блакітаў Страмніны нябёсных блакітаў, Празрыстаць паветраных сноў. На чоўне з даўніны спавітым, Пугач заблукаў між багоў. Як водарыць кветкамі сонца! Як […]...
- Кволы дотык рукі да дрыготкіх плячэй Кволы дотык рукі да дрыготкіх плячэй, Позірк, зоркі ў начы, сарамлівасць вачэй. Невыразнасць душы у выразнасці слоў. Водар вуснаў тваіх […]...
- Зялёнае мора Нябёсы плакалі спаленай шчаснасцю. Хісталіся на вятры вагі прасторы. А мы стваралі ружовыя акуляры марнасці. І назіралі праз іх на […]...
- Позірк Еўфрасінні З нябёс блакіту І з нябеснай сіні Я адчуваю позірк Еўфрасінні, Што беражэ мяне Ад злога вока, Калі ўвесь свет […]...
- А ці памятаеш тое спатканне А ці памятаеш тое спатканне – Як квітнелі сады па начах? Зоркападам ўсміхалася ранне У бурштынавых неба вачах. Як анёлы […]...
- Між сузор’яў далёкіх сусветаў Між сузор’яў далёкіх сусветаў, Між касмічных палеткаў душы Там, дзе цьмяцца абрысы паэтаў Там, дзе сняцца інакшыя сны, Напрадонні бязважкасцю […]...
- Забялела ноч снегавеем Забялела ноч снегавеем, Закружлялі сняжынкі зімы… Мы з табою Радзімай хварэеем, У якой захварэлі сыны.. Запалілася цемра завеяй, Снег захутаў […]...
- Начныя жахі Зямля дрыжэла, нібы хімера, планету трэсла ў той панядзелак. Дрыжэла неба, дрыжэлі зоры, дрыжэў і ветах у той аўторак. Так […]...
- Анэстэзія Дождж схададнелымі пальцамі з пярсцёнкамі зжоўклага лісця) вымывае з жаданняў кальцыі расцярушвае мараў няіснасці. Дождж прахалодай палеткаў (лысых гвалтоўна абшараў) […]...
- ***Калі не пяецца – навошта й спяваць Калі не пяецца – навошта й спяваць і песняй натужнай маркоціць душу. Услухайся лепей у пошум дажджу, учуй, як рагоча […]...
- На масянжовым небе чорны ветах На масянжовым небе чорны ветах ссе цмокам прагным зорак стынь віхурыцца ад подыха яго планета скідае з плоці чалавецтва дым […]...
- Сталенне Пакутай сталення Імкнешся да веры. Веры ў сумленне, Як вырай трызнення, Сваех летуценняў, Гульні светлаценяў На чыстай паперы, Між дзідаў-аераў, […]...
- Я дзедзіч неба Я дзедзіч неба, Асушка хлеба, Вясковай мовы, Каня падковы, Брыля з саломы, Уласнай стомы; Васпан вадзіцы, Зары сьвятліцы, Красы палеткаў, […]...
- Лета вятрыскам суворым Лета вятрыскам суворым, вільготным Кранаецца рэхам паўднёвай вайны. І тыя, хто быў, маладым і нязгодным — Ліпень ўсё роўна забраў […]...
- Плакучая вярба Загінуў недзе ў вайну сыночак. Бядуе маці: – Нашто мне вочы, Каб толькі плакаць век нешчаслівай! Нашто мне рукі, калі […]...
- *** Cвiтанне Бяссонных хваляў хваляванне вітае сонца ружы след. Дзень пачынаецца з світання, жадання ўпрыгожыць свет. Вакол нiбы агонь сапраўдны чароўна шар […]...
- Яна выказала што хацела А. Г. Яна выказала што хацела. Што пачула, што набалела. Ён моўчкі смакаваў цішыню, Якая зрэдчас паланіла душу. Сэрцы званамі […]...
- Крумкач Чорны крумкач па-над зямлёю Сыпле праклёны на сьветлыя мроі, Дыхае злосьцю, сэрцам зьмярцьвелым; Цемрадзь рагоча пад ім, ашалелым. Перад табой […]...
- Там, дзе рачная хваля Там, дзе рачная хваля Цалуе душаў пагляды, І россыпам неба караляў Азёры ў начы апранае, Там, дзе вякуюць ляды, Убраныя […]...
- Твае вочы Твае вочы мяняюць колер, І мне колеры гэтыя любыя: Светла-жоўтыя мілыя сонейкі, І кашэчы зялёны прыжмур, І блакітна-зялёныя хвалі, Што […]...
- Васілёк Як забыць вы мне скажыце, васількі тыя у жыце? Іх блакітныя галоўкі выглядалі з жыта лоўка. Хоць на ўскрайку тых […]...
- Апошні Звычайны герой Параненым зверам, трымаючы боль, Адхланнем па кроплі струменіцца кроў. Абрысы ў чыровонае вадкасці мрояў Сыходзяць у неба, як смерці герояў. […]...
- Драздовіч хадзіў па палях тваіх цёмных, Айчына Драздовіч хадзіў па палях тваіх цёмных, Айчына, І падалі зоры, і Папараць-кветка палала, І Чорная Плачка, найлепшая ў сьвеце жанчына, […]...
- Максім Багдановіч Так зайздрасна: насіць вянок паэты І мець імя задумнае Максім, Кахаць зямлю з яе жыццём глухім І песняй перавіць юнацтва […]...
- Шалёная ідэя адкажы А ў мяне, а у мяне Абвастрэнне па вясне. Ну такое ў нас бывае, То бок у вар’ятаў, Розніцы зусім […]...
- У абдымках ночы Падаюць кроплямі ў лужыны нашыя сны, Ноч абдымае альтанкі халодным дажджом… Я пажадаў бы чытаць кнігу любай вясны Цэлую вечнасць… […]...