Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калядная імпрэсія

Не стае моцы подыхам
адным
спыніць
сплін
застылы млын
сніць
зніч
які яго сагрэе
але няма моцы зорцы
даляцець
не спруцянець
не ачмурэць
не пасівець
на паплавах ціхутка
ільдзінка
слязінка
зіхціць
амаль незабудка
ярына
чужая дзяўчына
купінай
да млына
бяжыць
і знікае
на пожнях
заснежаных
канюшынах
ляшчынах
і…дамавінах
схаванай моцы
марознае ночы
калі
подых босы
насустрач зорцы
боскай
ляціць
дымам з комінаў
хатак
калядных.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калядная імпрэсія - Павел Гаспадыніч