Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А, татачка, скажы дзе мы жывем?

– А, татачка, скажы дзе мы жывем?
– У Беларусі, родненькай старонцы.
– А татачка скажы, хто нас заб’е?
– Наўрадці хто чужы, сваіх бясконца.

– А татачка, ты хто, і я такі ж?
– Ліцвін я, а абярэш ты сам, сыночак любы.
– А татачка, які на грудзях крыж?
– Царквой хрышчоны, каб міналі згубы.

– Я буду дужым і прыгожым як усе?
– Калі ўсё будзе добра, дык то будзе.
– Усё будзе добра, ветрык грошай прынясе,
Валэндацца ня будзем больш у брудзе?

– Хай будзе так, мой сынку дарагі,
Хай твае слоўцы да і Богу ў вушы.
– Татулечка, дзе нашы берагі,
А дзе ўжо потым будуць нашы душы?

– Нябось у Раі паселімся усе,
Службоўцы, мабыць, не дабраліся да Раю…
І там, у гэтай незямной красе,
Мы страх, нянавісць ужо і пахаваем.

– Вось ты ліцвін, а наш сусед Паўлюк,
Ці ён такі ж як ты ды так жыве?
– Не сынку, не, сусед – гэбнюк,
І тлусты твар свой на нарадах рве.

– А тыя, хто выходзіў на пратэст,
Ці тыя ўсе таксама гэбнюкі?
– Не, сынку, не, там, вось, вялікі змест
Там лаянка за грошы, мацюкі.

– І усё, хто супраць, усе рвуць кашэль?
Ды грошы просяць ў невядомых хлапчукоў?
– Сыночак, не. Сярод нас шмат людзей,
Хто за ідэю, і за нашу кроў.

– Дык не адны мы ў брудзе ды імгле,
Мы не адны змагаемся з сцяной?
– Не, сынку, не, адны мы, як усе,
Усё спадзяемся, што прыйдзе герой.

– А ён прыйдзе? – Калі захочаш – так.
– Дык я жадаю! Татачка, хай б’е!
Тых, хто сказаў разумнаму “дурак”
І тых, хто кроў народную ўсё п’е.

– Дык абудзі душу сваю, сынок.
У нас у крыві геройскай долі ёсць.
І будзе ўсё якраз наадварот:
Ва ўладзе людзі, а ў турмах злосць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А, татачка, скажы дзе мы жывем? - Паўлік Publіc