Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маладосць–гэта цуд

Маладосць-гэта цуд…

Хтосьці з мудрых сказаў,
Свайго поспеху зняўшы плады:
Маладосць-гэта цуд,
Які з часам бясследна праходзіць.
Час чакаць не прымусіць,
Бягуць безупынна гады,
Незаўважна для кожнага
Старасць і немач находзіць.

Чалавеку лягчэй
Па жыццёвых сцяжынках ісці,
Калі побач заўсёды
Знаходзяцца блізкія людзі.
А калі адзінокі,
Няма каму ў хату зайсці,
Хто ж тады дапаможа
І думаць пра старасць іх будзе?

Для такіх вось людзей
У раёне ўжо многа гадоў
Ёсць аддзел сацыяльнай падтрымкі
І цёплага слова.
Сацработнікі купяць прадукты
І выпішуць дроў,
Мо, камусьці патрэбны лякарствы,
Урач тэрмінова.

Іх ля весніц сустрэнуць:
Пісьмо трэба зноў адпісаць,
Дзесьці ў блізкім замежжы
Жывуць іх крывіначкі-дзеці.
І папросяць: прысядзь,
Бо няможна ў парозе стаяць,
Раскажы мне, старой,
Што чуваць і што новага ў свеце.

Ім патрэбна спагада
І крыху людской дабрыні,
Што раней аддаваў
Чалавек, пэўна, потым знаходзіць,
І не трэба для іх шкадаваць
Нам сваёй цеплыні-
Маладосць-гэта цуд,
Які з часам бясследна праходзіць.

1999г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маладосць–гэта цуд - Ніна Кавальчук