Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вечаровы эцюд

Экспромт,
навеяны лірычнымі пейзажамі
Ягора Батальёнка

Дзень сыходзіць. Вечарэе.
Дрэмле адвячорак.
Неба ціхай ласкай грэе
Погляд першых зорак.

Месячык у светлай цішы
Радасць дню прарочыць –
Лёгкай акварэллю піша
Мастак бязважкасць ночы.

I душа мая ўслед зорам –
Той гармоніі Сусвету –
Сцішаным суладным хорам
Карціну паўтарае гэту.


Верш Вечаровы эцюд - Ніна Аксёнчык