Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маё сэрца

Ты – гаспадар мой.
Я – слуга табе.
Твае загады ведаю без слова.
I ты ўзаемна гэтак служыш мне:
Аддана, па-бунтарску, пажыццёва.

Твайму агню пакорная, гару.
Табе баліць –
I мне у той жа мерцы.
Ты адгарыш –
I я з табой згару,
Маё малое, трапяткое сэрца.


Верш Маё сэрца - Ніна Аксёнчык