Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тым, што ваявалі

Сорак трэцi. Вiхура смяротная.
Ёй – нi краю яшчэ, нi канца.
Як ты бачна, бяда ўсенародная,
У паглядзе падлетка байца!..

Мне хапiла б свайго незабытага.
Толькi як я пра тых прамаўчу? –
Шынялёк i пiлотачка Быкава
Неадступна стаяць уваччу.


Верш Тым, што ваявалі - Ніл Гілевіч