Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стосам блытаных ліній

Стосам блытаных ліній,
Быццам ніці з асновы,-
Залатое на сінім
Голле ў вечар вясновы.

І ў дрыготкіх глыбінях
Шэрых воч тваіх – тое:
Залатое на сінім.
Залатое на сінім.
Залатое…


Верш Стосам блытаных ліній - Наталля Кучмель