Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мажорнае

Зноў вясна! –
прэч, адзежы зімы,
з цела, з душы, з учарашняй надзеі!
Вольны цяпер:
захачу –
горадам прарасту,
камяніцамі ў цёмнае неба.

Страпянуўся ад тупату ног,
ад крыку травы,
ад трызнення вады,
ад сп’янелага ветру,
што рвецца ў трамвайныя дзверы.

Стану смерчам рэклам,
стану ноччу і днём
і заложнікам першага грому.
Вольны цяпер! –
захачу –
над зімою паплачу.


Верш Мажорнае - Міхась Стральцоў