Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Індык

Вось нешта раз на птушкаферме
Індык, пад’еўшы добра зерня,
Пачаў між птушак выхваляцца:
– Са мной хто можа параўнацца?!

Ну гляньце, птушкі, на мяне!..
Ды крыллямі – як чыркане!
– Сваім я лёсам ганаруся,
Ну, што вы варты, куры, гусі?

Са мной вітаецца сам Бык,
Як стрэне дзе: “Здароў, Індык!”
Пастаўлю хвост – зайздросціць Пава,
А чуб, як макаўка, на славу.

Або калі закулдыячу –
Ад шчасця сам я ледзь не плачу.
I салавей, сябры мае,
Ніколітак не запяе.

Але тут Лыска не стрываў
I ў выхвалякі запытаў:
– Хацеў бы я, Індыча, знаць:
А ці умееш ты лятаць?
_________________________

Быць мастаком яшчэ не значыць
Хадзіць ды толькі кулдыячыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (5 votes, average: 4,60 out of 5)

Верш Індык - Міхась Скрыпка