Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў прыгалублю – пашкадую

Зноў прыгалублю – пашкадую
Цябе, бярозку маладую;
Хай сад асеннi ўздыхае:
“Ой – не кахае, не кахае…”
Ты – гарадская, а я – з вёскi:
Перацалую твае коскi;
Ты – гарадская, я – вясковы:
Перацалую твае бровы…
Зноў прыгалублю – пашкадую
Цябе, паненку маладую.
Хай сад ад сцюжы анямее,
Я ўсё змагу з табой, сумею!
Пасля, як клiнам жураўлiным
Зямлю я грэшную пакiну,
Успомнiш светла мае словы:
“Ты гарадская – я вясковы”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зноў прыгалублю – пашкадую - Міхась Курыла