Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НАСТАЎНiКАМ

Калi ўжо лёс наканаваў
Настаўнiчаць у школе,
Жадаю – каб не сумаваў
Нiхто з вас тут нiколi.
Расцiце парасткi святла,
Хай родзiць ваш палетак.
Удачы творчай вам, цяпла,
Удзячнасцi ад дзетак.
Заўжды каб хлеб быў на стале,
Было й да хлеба штосьцi.
i каб – хацелася й далей
Служыць дабру i прыгажосцi.

ПРЫВiТАЛЬНАЕ СЛОВА МiТРАПАЛiТУ
Прымiце хлеб-соль i паклон да зямлi,
Што шле праваслаўны Валожын,
Каб з Божае ласкi Вы доўга жылi
i помнiлi край наш прыгожы!

Прымiце хлеб-соль ад усёй грамады,
Ад вернiкаў – шчырых, сумленных,
Каб нам асвятляла Дарогу заўжды
Святая царква
Канстанцiна й Алены!..


Верш НАСТАЎНiКАМ - Міхась Курыла