Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БЕЗ ЦЯБЕ БЭЗ ЦВiЦЕ

Халоднай гронкай бэзу
Пад гукi паланэзу
Сагрэў душу мне погляд
Задумлiвых вачэй…
Баяўся: “Апякуся…”
Баяўся: “Памылюся…”
А вочы – разгаралiся
Ярчэй усё, ярчэй.

Да слоў я неахвочы,
Хоць чалавек i творчы,
Тады яшчэ не ведаў –
А што такое рай…
i прыгубiў я згубы
Пад шэпат вуснаў:
“Любы!
Запомнi гэты вечар,
Запомнi гэты май!”

…Я зноў стаю ля вокан.
i пахне бэз навокал.
i водар кружыць голаў,
i думка зноў гняце:
“Эх, дзе ж вы, тыя ночкi?..
Эх, дзе ж вы, тыя вочкi?..”
Чужы я чую шэпат:
– Бэз цвiце…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БЕЗ ЦЯБЕ БЭЗ ЦВiЦЕ - Міхась Курыла