Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каб дзіця не хварэла

Каб дзіця не хварэла турбуецца маці,
Нядужыцца болем мілога дзіцяці,
Трапяткія пяшчоты яна яму ў’е,
Прахалодай лістоты пёк хварэбный гане.

Каб яно з бесклапотай гайсала птушынай,
Наўпярэйма за ластаўкай вольнай лятала,
Каб дужэла ўцямна, мацнела на крылах,
Ды за тым ужо, часіны бяздзейнай ня знала.

Каб дзятва не хварэла турбуюцца маткі,
Каб макоўкай дужэла да гнуткіх пятак,
Каб нястачы вялікае цяму ня знала –
Вось твае, векавечныя клопаты, мама!
28.06.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Каб дзіця не хварэла - Міхась Карцялёў