Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бхартрыхары. Пераклад. З прыскокам мажнага зуха

Бхартрыхары,(6-7ст. н. ч.). Пераклад.

З прыскокам мажнага зуха,
Вецер гарэзны ўзімку,
Цалуе красуню за вухам
І шчочак ружовых радзімку.

То сьвісьне, то косы паськіне,
Закрыўшы кучэрамі твар,
То цыцкі заголіць, абдыме,
Як сіратак двух зьверанят.

То быццам юрлівы мужчына,
Дагоніць, спадніцу сарве –
І песьціць, і лашчыць нястрымна
Дрыжачыя клубы яе…
26.03.17.

Арыгінал.

З ухватками наглого щеголя
Неистовый ветер зимой
Красавицам щеки целует.
То свистнув, размечет прическу,
Закроет кудрями лица,
То сдернет с грудей покрывало,
Пушок поднимая на коже
Озябшей испуганной девы,
То юбку с бегущей сорвет,
Вогнав пышнобедрую в дрожь.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бхартрыхары. Пераклад. З прыскокам мажнага зуха - Міхась Карцялёў