Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зіма зышла

Зіма зышла…
Вясна!..
І яблык першы
ў тваёй руцэ спакусліва дрыжыць.
І для цябе адной — маленне вершаў,
Бо толькі ты мне дазваляеш жыць.


Верш Зіма зышла - Мікола Яцкоў