Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як на цябе, я, мабыць, не глядзеў

Як на цябе, я, мабыць, не глядзеў
Шчэ ні на кога – толькі на ікону.
Спатканая сягоння неспадзеў,
Ты не мая, але мая да скону.

Ты нараджаеш рыфмы і радкі,
Ў тваім паглядзе яснаспевіць лета.
О, як крануцца мне тваёй рукі,
Мая Джаконда і мая Джульета?!.

Як і прыйшла, ты пойдзеш неспадзеў,
Хоць не мая, але мая да скону.
Як на цябе, я, мабыць, не глядзеў
Шчэ ні на кога – толькі на ікону.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як на цябе, я, мабыць, не глядзеў - Мікола Шабовіч