Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гады мае, гады

Я калісьці піў, курыў,
Ды здароўем кічыўся,
Многа дзевак надурыў,
Але ж сёння сцішыўся.

А лічыў, што маладым
Буду жыць да старасці.
Эх, гады мае, гады,
Дайце яшчэ радасці.

Раньш чачотку адбіваў –
Аж падлога гнулася,
Ля дзяўчат калі скакаў –
Мой пінжак віхурыўся.

Спадзяваўся, маладым
Буду жыць да старасці.
Эх, гады мае, гады,
Дайце яшчэ радасці.

Зараз – колікі ў баку,
Ды хандроз па костачках.
Няўжо больш мне на вяку
Не хадзіць па ўдовачках?

А як добра маладым
Жыць было б да старасці.
Эх, гады мае, гады,
Дайце яшчэ радасці.

Па жыцці за мною ўслед
Ужо ўнукі тупаюць
Ды завуць мяне ня дзед,
А дзядусем гукаюць.

Гэта значыць, маладым
Трэба жыць да старасці,
І наступныя гады
Дадуць яшчэ радасці!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гады мае, гады - Мікола Пасееў
«