Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Злыя словы вострымі клінкамі

Злыя словы вострымі клінкамі
Спаласуюць сэрца да крыві,
І, калі яно ў цябе не камень,
Паспрабуй з рубцамі пажыві.
Не шукай ні ў кога спачування:
Не бывае ў жорсткасці мяжы.
Пад натоўпу гучнае іржанне
Госпада распялі на крыжы.


Верш Злыя словы вострымі клінкамі - Мікола Пацяюк