Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я прыехаў дахаты ноччу

Я прыехаў дахаты ноччу.
Вёска спіць, прыкарнуўшы ад стомы,
і не свецяць мне вокны-вочы
тым святлом запрашальна-знаёмым.

Застывае ў начным маўчанні
засяроджана наваколле.
І хістаецца белай зданню
месяц сонны ў бярозавым голлі.

Доўга крочу я па завулку,
цемень крокі настылыя глушыць.
Свайго сэрца удары гулкія
сцішу, каб твайго сну не парушыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я прыехаў дахаты ноччу - Мікола Аляхновіч