Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Толькі неба

Час зьмяняе пачуцьці, словы,
Яркасьць фарбаў, усе размовы.
І кожны сон наш каляровы,
Адзіны вечны негатыў.

Рэфрэн
Больш ілжывых слоў ня трэба,
Толькі неба, толькі неба.
Я ўжо іншы і ты, напэўна,
Толькі неба, толькі неба.

І крочым мы, нябачнай сьцежкай,
Віно адліча гэты час.
А сэрцы б’юцца ды нясьпешна,
Ізноў шукаюць моўчкі нас.
?
Рэфрэн
Больш ілжывых слоў ня трэба,
Толькі неба, толькі неба.
Я ўжо іншы і ты, напэўна,
Толькі неба, толькі неба.

Я стаміўся ўжо,
Неба дапамажы.
Мабыць час не прайшоў,
Мы стаім на мяжы..

Рэфрэн
Больш ілжывых слоў ня трэба,
Толькі неба, толькі неба.
Я ўжо іншы і ты, напэўна,
Толькі неба, толькі неба.
Неба..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Толькі неба - Мікіта Прыходзька