Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Даждлівая восень

“Даждлівая восень”
Вецер хмары прыціскае
Да прамоклае зямлі
З неба сее як скрозь сіта
Сіратлівыя палі..
Хаты дрэмлюць за пагоркам
Не відаць жывой душы
Ані крыка ні гаворкі
Стог стуліўся на мяжы
Рвецца вецер, бье ў сцен
Быццам здосны велікан
Набярэ вады ў жмені
Сыпане і ў той жа час
Зноў палезе ў кішэні
Каб паліць усе на запас
Пуста, сумна, адзінока
Дзе ахопіць толькі вока
Ціха гляне у аконца
Ліст апошні на галлі
Дожд і дожд ідзе бязконца
Плямы чорныя раллі
Толькі ў печы не здаецца
Бьецца, цепліцца агонь
Захістаецца, узаўецца
Быццам просіцца ў далонь
І на сэрцы пацяплее
І душу маю сагрэе
Весялей гляджу я з хаты
На самотныя двары
Пройдзе дождж і перастане
Лье ен толькі да пары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Даждлівая восень - Мікалай Кот