Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не глядзець на цябе

Надакучыла ўсё, тармазіць інтэрнэт,
Тэлевізар хлуснёй ў маю галаву б’е.
Калі верыць усяму, што вакол без цябе,
Літаральна зыйду, з”еду з глузду ў сне.

Сны міжволі грымяць, грудзі рвуць на шматкі,
Там заўсёды з табой я, без цябе аніяк.
Я прачнуцца баюсь, стогнам боль на лісты,
Дзе жалею сябе і кляну горка так.

Кожны вечар сяджу, бачу пары на плошчы,
І мой першы паверх не дае шанец выжыць,
Там вясёлка, каханне, мне усё гэты сурочыць
Бясконцыя болі ў адзіноце на крыжы…

Гэта мой крыж, я веру, што змагу сам узняцца,
Што змагу з свайго сэрца выпаліць і твой вобраз.
А пакуль я ў пакуце, унутры дзвесьці грамаў
Я крычу, але мала хто чуе мой голас.

Не глядзі на мяне, кожны вечар у думках
Твае вочы, твой погляд і дзіцячая ўсмешка.
Ты клюеш мяне гэтым як бязлітасны крумкач,
У душы маёй поцемкі, я заблытаўся, дзе ты.

Сілы хлопца кідаюць, я на вуліцу голы,
І за руль сваёй мазды, і педаль у падлогу.
Ноччу вуліцы ўносяць у вокны вецер свабоды,
Адчуванне такое быццам стоптаны ногі.

Не магу ўжо йсці, я лячу над дамамі,
І прыёмнік грыміць голасам Прымадоны,
І насустрач машыны свецяць сваімі фарамі,
На хвілінку прыслухаўся – ўсё тыя ж стогны.

У грудзі… І твой водар, і твае пацалункі,
Усё міжволі знікае, але зноўку прыходзіць.
Я прыдумаў, як жвава пазабыць пра стасункі –
Не глядзець на цябе, здзекавацца ўжо хопіць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не глядзець на цябе - Марк Алфееў