Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цалуе вецер лісцейка бярозы

Цалуе вецер лісцейка бярозы,
Смяецца смехам вольным, маладым.
А я губляю зоркі на дарозе
І думаю, што Вечнасць – гэта дым.

Куды ж нясу сваю любоў і славу?
Навошта грудзям залачоны крыж?
Я чую гімны – так пяюць мне травы,
І ты, зямля, струной дабра гучыш.


Верш Цалуе вецер лісцейка бярозы - Максім Меркулаў