Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цяжкіх нябёс далёкі дым

* * *

Цяжкіх нябёс далёкі дым.
Бусліны клёкат над пагостам…
Хто на зямлі назваўся госцем –
і на тым свеце будзе ім.
У беспрытульнасці душы
няма ні рысачкі ад волі.
Глыбее бездань – ля вышынь.
Бог беражэ – ад лёгкай долі.


Верш Цяжкіх нябёс далёкі дым - Людміла Паўлікава