Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сонечныя абноўкі

Сонечныя абноўкі…
*******************************
Прыляцелі з выраю шпакі –
Абудзілі спевам наваколле.
Сонечна-прыгожыя дзянькі
Нам вясна прыносіць у прыполе.

Верабей чырыкае малы,
Ціўкае ля веснічкаў сінічка.
Сакавік блакітам наталіў
Небасхіла шэрую спаднічку.

І падхопіць песню красавік,
Май аншлаг падорыць салаўіны.
Размалюе, нібы чараўнік,
Лес, сады і кожную хвіліну!

Пчолка стане кветку цалаваць,
Побач сядзе божая кароўка.
І зямельку будзе не пазнаць
У святочна-сонечных абноўках!
17.03 – 2015 г.


Верш Сонечныя абноўкі - Лёля Багдановіч