Верш Розыгрыш
Розыгрыш
Рашыў Лявон пажартаваць –
Жонцы сказаў, што развядзецца.
Больш ён не можа сумаваць,
І жыць адной ёй давядзецца.
Ён уяўляў не раз у сне,
Які эфект ад таго будзе –
Ці то качалкай паласне,
Ці мо лагоднасці прыбудзе?
Толькі не мог прадугадаць,
Што здарыцца на самай справе.
Не будзем доўга тут гадаць,
Бо мы не ў сілах што паправіць.
Пасля вячэры ёй сказаў,
Што добра ён усё абдумаў,
Білет ужо ён заказаў.
Не будзе так, каб перадумаў.
Ёй не паспеў ‘шчэ аб’явіць:
“Не д’ябла гэтая парада.”
Не мог ён нават уявіць,
Што жонка гэтак будзе рада.
“Удзячна вельмі я табе,
Што ты сказаў аб гэтым першы.
Кідаць хацела я цябе,
Цяпер пішы аб гэтым вершы.
Не памагаеш мне зусім,
Бываеш п’яны і смярдзючы.
Скажу, што згодна я з усім,
Ты мне таксама надакучыў.”
Вось так бывае ў жыцці,
Задумайся аб гэтым, браце.
Не жыць нібы ў небыцці,
Павінна свята быць у хаце.
Умець патрэбна жартаваць,
Не трэба словамі кідацца.
Сябе так можна пакараць,
Бо і такое можа стацца.