Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Здрада

Мне снілася, што разам з ім уходзіш,
І нечакана сёння ты пайшла.
Пакінула ключы пры ўваходзе,
А разам з імі кропелькі святла

Майго жыцця, што аздабляла шчыра.
Ці мне здавалася, што гэта было так?
Аднак ты знікла і знайшла свой “вырай”,
Там дзе ёсць грошы, дыяманты, лепата.

Душа балюча ўспрымае рэчаіснасыць.
Сэрца не слухае мазгоў сваіх загады,
Бо праз жаночую звычайную карыснасць
Яно трывае смак кахання здрады.


Верш Здрада - Лекца Гунар