Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Позні агонь у акне

Надвор’е шалее наўколлем,
Жахам калоціць сусвет,
На сонныя пушчы і сёлы
Дзікай пачварай раве.

Завея кідаецца ў ногі
Зграяю белых сабак,
Аслепла ад цемры дарога,
Водзіць не там і не так.

З сумёта не выважыць кроку…
Кліча прытульна бы ў сне
Дамок невідочны здалёку
Познім агнём у акне.


Верш Позні агонь у акне - Леанід Яўменаў