Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Невялічкі заклік

Чалавек зямлі не мае –
Ён тады не чалавек.
і чагосьці не хапае,
і не хопіць ужо спрадвек.

Досыць танна тут каштуе
Наша воля і жыццё.
Застаецца толькі падаць
У сваіх думак забыццё.

Блішчыць срэбра залатое,
Дыяманты тут гараць,
Толькі гэта не патрэбна,
Нам патрэбна толькі ўстаць,

Ды бурштыны праз далоню.
За адной швырне адну.
Не патрэбна нават срэбра –
Аддасі маю зямлю.

І зямлі, і роднай мовы,
Не кідайце ды не псуйце,
Не цурайцеся ніколі,
і ніколі не марнуйце.


Верш Невялічкі заклік - Кіра Хорт