Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Былі тады – ноч

Былі тады – ноч,
Ты ў слабенькім паркаліку,
Арэшнік
Ды я, грэшнік.
А зоркі ўсе стаялі, як адна,
У возеры расчыненым, без дна.
А ў беразе праз сон (ці ад савіных лап?) з адчаем
Крычала чайка.
І вабна слалася нам да сцяжыны
Квяцістаю пярынай – канюшына.
І ў шчасця свет вяла (так блізка блузка!)
Конікаў язычніцкая музыка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Былі тады – ноч - Кастусь Цвірка